5574 / 1
02.04.2014

Данчык: «Пра вяртаньне на сцэну нават не падумваю» (відэа)

На жаль, інфармацыя пра вяртаньне славутага беларускага сьпевака на сцэну апынулася першакрасавіцкім жартам.

1 красавіка ў шэрагу беларускіх СМІ была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што Данчык вяртаецца на сцэну. «Нагодай для гэтага стаў юбілейны канцэрт Лявона Барткевіча і Анатоля Кашапарава», — вялося ў паведамленьні. Апынулася, што гэта ня больш чым першакрасавіцкі жарт. «Нічога падобнага, гэта поўная дэзінфармацыя, мусіць з нагоды сьвята», — заявіў сьпявак у камэнтары для Tuzin.fm.

Данчык (Багдан Андрусішын) нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у 1978 годзе ён выдаў першую сваю кружэлку «Беларусачка», якая лічыцца першым беларускім альбомам, што выйшаў у Амэрыцы. У Беларусі ўпершыню пабываў у 1989-м, яго сумесныя канцэрты зь Лявонам Барткевічам прайшлі пры аншлягах. Апошні дыск Данчыка «Калядныя песьні» выйшаў 18 гадоў таму. З таго часу сьпявак вельмі рэдка выходзіў на сцэну, казалі, што займеў праблемы з голасам. Апошні раз выступаў у Празе з нагоды Дня Волі пяць гадоў таму. У апошні час ён працуе ў рэдакцыі беларускай службы Радыё Свабода.

Tuzin.fm пацікавіўся пра верагоднасьць вяртаньня на сцэну ў самога Данчыка. «Нават не падумваю пра гэта. Сьпяваць гэта не „тра-ля-ля“, прынамсі для мяне. Трэба мець час, сілу практыкавацца, расьці, разьвівацца, пашыраць рэпэртуар. А асноўная праца вымоглівая, не дае такой магчымасьці».

Tuzin.fm

Архіўнае відэа. Канцэрт Данчыка ў Віцебску, 1996. Песьні «Крыніцы» і «У гушчарах», інтэрвію

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • віталь супрановіч
    віталь супрановіч / адказаць
    02.04.2014 / 12:38

    Паглядзець відэа сумесных выступаў Данчыка з Лявонам Барткевічам можна

    па спасылках:

    http://www.youtube.com/watch?v=Obw8PlXc6nk

    http://www.youtube.com/watch?v=Q_Z9U4JRYIs

    Лявон Барткевіч і Данчык запісалі сумесны альбом Данчык / Барткевіч -

    Мы адной табе належым (1989)

  • КАМЕНТАВАЦЬ