2480 / 0
09.04.2014

Набіраюць удзельнікаў канцэрту памяці Барадуліна

Беларускі партал TUT.BY абвесьціў пра набор удзельнікаў для канцэрту, прысьвечанага памяці Народнага паэта Беларуі Рыгора Барадуліна.

Вядома, што ў вечарыне возьмуць удзел такія выканаўцы, як Зьміцер Вайцюшкевіч, Наста Шпакоўская, гурт Vuraj. Сьпіс выступоўцаў да канца яшчэ не сфармаваны. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных музыкаў і паэтаў падаваць заявы на выступ. Канцэрт заплянаваны на 18 красавіка на офісе Tut.by. Задумваўся ён у клюбным фармаце, але з шэрагу прычынаў (у тым ліку і праз удзел у імпрэзе Вайцюшкевіча), пляцоўка так і не была знойдзеная.

Заяву на ўдзел можна дасылаць на адрас media@tutby.com з тэмаю «Барадулін-рэквіем» да 13 красавіка.

Запрашэньне на імпрэзу ў якасьці гледача можна атрымаць, калі даслаць заяву на адрас media@tutby.com з тэмаю «Рэквіем-госьці». Запрашэньне будзе пацьверджанае зваротным лістом. Колькасьць месцаў абмежаваная.

Канцэрт пачнецца ў 19:30 у пятніцу, 18 красавіка.

Найлепшыя песьні на вершы Рыгора Барадуліна

Tuzin.fm