
Аўтар самага сучаснага беларускага альбому-2013 зрабіў рэмікс на Akute (аўдыё)
Уладальнік прызу замежных экспэртаў за найлепшы альбом-2013 на ўзнагародах Experty.by, праект Мікіты Васільева (((О))) зрабіў рэмікс на песьню «Кулі» гурта Akute.
Музыкі з гурту Akute называюць Мікіту Васільева адным з самых сваіх улюбёных артыстаў на сцэне. Менавіта (((О))) быў запрошаны ў падтрымку на жывой прэзэнтацыі новага альбому Akute «Realnasc i sny». Рэмікс на «Кулі» быў упершыню прадстаўлены якраз на канцэрце ў Re:Public.
«(((О))) умее трымаць увагу слухача. Гэта першы беларускі альбом, які я паслухаў і, як потым высьветлілася, найлепшы», — гэтак выказаўся пра апошні дыск беларускага музыкі «Forever I Am» Нормундс Вуцанс, галоўны рэдактар латыскага музычнага сайту Eroks.lv. «Гэта самы сучасны беларускі альбом 2013 году. Ад beats да witch house ды іншым модным гучкам. Касмапалічная праца, якая будзе актуальная для моладзі ў вялікіх кепках ды акулярах з тоўстай аправай», — дадаў Дамінінкас Кунчынас, галоўны рэдактар літоўскага парталу Ore.lt.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ