2656 / 1
22.04.2014

46 выканаўцаў і гуртоў зрабілі свой выбар (поўны сьпіс журы Rock Profi)

Арганізатары прэміі Rock Profi афіцыйна абвесьцілі пра сканчэньне галасаваньня сярод артыстаў.

Менавіта беларускія музыкі абіраюць найлепшых у дадзенай прэміі. У гэтым яе адрозьненьне ад астатніх. Паводле ўмоваў, да ўдзелу ў журы дапускаліся музыкі, якія выдалі як мінімум адзін поўнафарматны альбом цягам 2011—2013 гадоў, што быў станоўча ацэнены на прэміі Experty.by (не ніжэй за пяць балаў). Некаторыя адмаўляліся са спасылкаю на недахоп часу ці немэтазгоднасьць судзіць калегаў, але арганізатары засталіся задаволеныя тым, як прайшло галасаваньне. Як стала вядома Tuzin.fm, у журы Rock Profi  па выніку было 46 артыстаў. Сябры журы праслухалі ля 40 альбомаў ды яшчэ ля 100 трэкаў-намінантаў на «Песьню году».

У склад журы Rock Profi па выніках 2013 году ўвайшлі: 2morrow2late, Akute, Amaroka, B_Side, BosaeSonca, By Effect, Clover Club, Cold In May, Glofira, Gods Tower, Hair Peace Salon, Handmade, Happy Face, ili-ili, IQ48, Kosmodromm, Martin S., Naka, Nizkiz, Open Space, Port Mone, Re1ikt, Rili Dope, Rockerjoker, Sciana, The Blackmail, The Road Dogs, The Stampletons, The Toobes, Tlusta Lusta, Vegetables, Yellow Brick Road, «Айва», Арцём Мід, «Большая Медведица», «Бульваръ», Уладзімер Майсюк, «Жнюв», «Зьмяя», «Кашлаты вох», «Людзі на балоце», «Майтай», «Обаяние невовлеченности», «Палац», Сяргей Пукст, «Серебряная свадьба».

Вынікі прэміі будуць абвешчаныя 24 красавіка ў клюбе Tarantino. У праграме будзе ўручэньне ўзнагародаў з жывым саўндтрэкам ад гурту «12 датчан», выступ гурту «Крама», сьвяточнае «Рок-караоке» зь вядучым узнагародаў Ільлём Маліноўскім.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    24.04.2014 / 17:56

    Сэрыяльчык з нагоды прэміі выйшаў пяцісэрыйны. Ацаніце гумар:)
    https://www.youtube.com/watch?v=nZ4WDAn2BAQ&list=UUvxa3ps2HhN2fs-mtYJC0sg

  • КАМЕНТАВАЦЬ