
Hok-key запісалі новы альбом з вакалісткай Scorpions (спампаваць)
Гурт Hok-key прадставіў у сеціве свой новы альбом «Знак бяды», які даводзіўся да ладу ў Санкт-Пецярбургу ды Лiсабоне.
Музыкі працавалі над гэтай працай ля чатырох гадоў. Альбом — цалкам беларускамоўны. «Нам было цікава спалучыць беларускія этнічныя матывы зь цяжкімі рыфамі. «Знак бяды для нас гэта заняпад народнай самасьвядомасьці і абыякавасьць да сваіх каранёў», — кажуць удзельнікі гурту.
Музыка да альбому створаная лідэрам гурта Яраславам Сапуновым. Бас-гітарыст гурта Аляксандар Волчак выступаў у ролi саундпрадусара альбому. Матэрыял запісвалі на менскай студыі Box’87, а зьвядзеньне і майстарынг рабілі на студыі гуказапісу Feedback Studios у Санкт-Пецярбургу ды Лiсабоне. Акром сталых удзельнікаў каманды, у запісе ўзялі ўдзел таксама запрошаныя музыкі, сярод якіх Алена Працко, беларуская сьпявачка, якая працуе ў складзе гурту Scorpions.
Аформілі альбом мастачка Агнэс Арагонская і дызайнэры Зьмiцер Рудовіч ды Ірына Сапунова. Адмыслова былі распрацаваныя дзьве вокладкі: звычайнае выданьне і эксклюзіўнае з бонусам.
Прэзэнтацыя альбому ў Менску адбудзецца 28 красавіка ў клюбе «Піраты» (прасп. Партызанскі, 6А).
Альбом «Знак бяды» можна спампаваць на афiцыйнай старонцы гурта.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ