Выйшла музычная візытоўка 2013 году (аўдыё)
17 песень намінантаў і пераможцаў узнагародаў Experty.by выйшлі на афіцыйнай складанцы.
Партал Experty.by прадставіў сваю музычную складанку — своеасаблівую музычную візытоўку мінулага году. У яе ўвайшлі песьні з альбомаў, якія намінаваліся ці перамагалі на ўзнагародах сайту. Кіраўнік праекту Зьміцер Безкаравайны кажа, што не было мэты зрабіць зборнік пэўнага стылю, ці зборнік самых модных беларускіх песень: «Гэта тая карцінка, якая атрымалася па выніках сайту ў кірунках, якія аглядае наш сайт». Зьміцер зьвяртае ўвагу, што на агульную карціну году можа ўплываць кожны цікаўны. Для гэтага трэба актыўна ацэньваць рэлізы айчынных выканаўцаў. Адна з узнагародаў — «Прыз народных экспэртаў» — уручаецца якраз паводле такога галасаваньня.
Зборнік выйшаў у CD-фармаце для прэзэнтацыйных мэтаў. Прадавацца дыск ня будзе. Таксама складанка выкладзена ў сеціва для бясплатнага спампоўваньня. Усе песьні зьмешчаныя з афіцыйнага дазволу праваўладальнікаў.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ