2326 / 0
02.06.2014

Клюеў запісаў песьню памяці Бураўкіна (аўдыё)

Паэт незадоўга да сьмерці сам абраў гэты верш для выканаўцы.

«Асьцярожна — лістапад» — верш аўтарства Генадзя Бураўкіна, які дагэтуль нідзе не друкаваўся. На музыку яго паклаў Пятро Клюеў. Некалькі месяцаў таму сьпявак вырашыў падрыхтаваць цэлую праграму на вершы паэта і зьвярнуўся непасрэдна да яго. Генадзь Мікалаевіч падабраў адмыслова для выканаўцы некалькі сваіх неапублікаваных вершаў.

Прэзэнтацыя праграмы на верш Бураўкіна адбылася 28 траўня, а праз два дні паэт пайшоў у іншы сьвет. Гэты сьпеў Пятро запісаў пасьля разьвітаньня з паэтам, 31 траўня.

Тэкст, жывое выкананьне, відэашэраг «Асьцярожна — лістапад» на Svaboda.org.

Tuzin.fm