Беларускамоўны трэк патрапіў на складанку расейскай незалежнай музыкі (аўдыё)
2303 / 2
03.11.2015

Беларускамоўны трэк патрапіў на складанку расейскай незалежнай музыкі (аўдыё)

У новай складанцы незалежных музыкаў «Охота-58», які выдае лэйбл «Бомба-Питер», упершыню зьявілася беларускамоўная песьня.

На дысках «Охота» выдаецца самая сьвежая і цікавая незалежная музыка як правіла на расейскай мове. Выдае яе «Бомба-Питер» — адна з найстарэйшых расейскіх музычных кампаніяў. На 58-ы па ліку зборнік трапіла кампазыцыя «Ня мае сэнсу» гурта «Групіроўка Белавежская пушча». Гэты трэк паўстаў на пачатку 2014 году і ўвайшоў у дыск найлепшых песень гурта, які зваўся «Чёрный пистолет». Яна прадстаўлялася на Tuzin.fm ў абноўленай вэрсіі. «Я яе напісаў раптоўна — усяго за некалькі хвілін. Гэта песьня-развага, песьня-ўспамін ад вандроўніка ды авантурыста», — кажа яе аўтар Фёдар Міхайлаў.

Мэта дадзенай складанкі — пазнаёміць прадстаўнікоў музычных мэдыя з маладымі і пэрспэктыўнымі камандамі. Дыскі «Охота» рассылаюцца на вядучыя радыёстанцыі, прадусарскія і гуказапісвальныя кампаніі па ўсёй постсавецкай прасторы.

Падрабязьней пра складанку і яе ўдзельнікаў можна пачытаць на сайце «Бомба-Питер».

Яшчэ: Фёдар Міхайлаў. Тактыка музычнага тэрору

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Alaksandar Arsionaŭ
    Alaksandar Arsionaŭ / адказаць
    03.11.2015 / 11:50

    Гэта што, рэінскарнацыя ZigZig/Blagi mat?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.11.2015 / 12:19

    Згаданыя выканаўцы ня маюць дачыненьня да гэтага праекту:)

  • КАМЕНТАВАЦЬ