Landau зьнялі кліп пра мары аб свабодзе (відэа)
Гурт прадставіў ролік «Freedom» на кампазыцыю з будучага сынглу.
Вакалістка гурта Алена Калейнікава кажа, што кожны раней ці пазьней прыходзіць да думкі пра тое, што неабходна больш свабоды — у словах і дзеяньнях. Але пытаньне ў тым, што рабіць з той свабодай, калі яна зьявіцца. Гэтыя развагі і падштурхнулі музыкаў да напісаньня песьні «Freedom» ды стварэньню кліпа на яе. Аўтарам роліку стаў Ігар Гусеў. «Вобраз у кліпе невыпадковы. Былы і чорны колеры адлюстроўваюць кантраст між думкамі і марамі пра свабоду і тым, што можа быць з чалавекам, калі ён яе атрымае», — зазначыла сьпявачка ў камэнтары для Ultra-Music.com.
Landau перважна сьпявае па-ангельску, але сёлета вызначыўся цудоўным беларускамоўным сынглам, які паказаў гурт з зусім іншага боку. Надалей берасьцейцы зьбіраюцца працягваць свае экспэрымэнты, у тым ліку і моўныя. 18 ліпеня музыкаў можна будзе пачуць ужывую ў Менску, у клюбе «Графіці».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ