
На акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю — 2014» у Варшаве выступяць «Ляпісы» і Amaroka (відэа)
На сёлетнім канцэрце-акцыі, які штогод праходзіць у цэнтры Варшавы, заяўлены выступ гуртоў з трох краінаў.
11 красавіка ў самым цэнтры польскай сталіцы, у Кракаўскім прадмесьці, непадалёк ад прэзыдэнцкага палацу, адбудзецца традыцыйны штогадовы канцэрт «Салідарны зь Беларусьсю». Сёлета на ім заяўлены выступы культавага польскага гурта Maleo Reggae Rockers, украінцаў Kozak System ды двух беларускіх гуртоў — Amaroka і «Ляпіса Трубяцкога». Да канцэрту сьпіс выступоўцаў можа яшчэ папоўніцца. Акром музыкаў на сцэну выйдуць беларускія і польскія паэты, пройдзе таксама вулічная выстава Міхала Анемпадыстава.
Канцэрт-акцыя «Салідарны зь Беларусьсю» праводзіцца штогод з 2006 (за выняткам 2010 году). У яго межах выступаюць вядомыя гурты зь Беларусі і Польшчы, а таксама знаныя дзеячы культуры. Арганізатары з ініцыятывы «Вольная Беларусь» кажуць, што такім чынам хочуць пазнаёміць палякаў з актуальнай беларускай культурай, распавесьці пра праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў сваёй краіне ды выказаць ім сваю падтрымку. Уваход на канцэрт — бясплатны.
Tuzin.fm
Абраныя выступы з канцэрту «Салідарны зь Беларусьсю — 2013»
КАМЕНТАВАЦЬ