Кропка Кей (.К)
Праект Яўгена Кучмейны (вакал, гітара, музыка, тэксты, эфекты), заснаваны ў Іўі ў 2011 годзе, базуецца ў Гародні. Мае на рахунку два CD - "ОК" (2011) і "Унісон" (2014). Сваю музыку пазначае тэгамі: "singer-songwriter\contemporary acoustic\one-man band". Альбом "Унісон" трапіў у топ-10 беларускіх дыскаў 1-га паўгодзьдзя 2014.Музычны шаман зь Іўя «.К» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
Ягоныя песьні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Госьць новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна.
Кінамэханік
Гурт «.К» прэзэнтуе на TuzinFM новы кліп на песьню «Кінамэханік». Музыкі кажуць, што гэта цэнтральны трэк зь іх дыску «Dobrazol», які ўяўляе зь сябе фактычна альбом у мініятуры, таму яго і вырашана было ўвасобіць у відэа.
Dobrazol
«Dobrazol» — трэці нумарны альбом пераможцы «Басовішча-2016» праекту «.K» і першы запісаны ў фармаце трыё.
Робін Гуд
Гурт «.К», у які цяпер уваходзіць тры чалавекі, прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Робін Гуд» з свайго сьвежага альбому «Dobrazol».
Пераможца «Басовішча» .К: «Мяне цікавяць памежныя станы» (+відэа выступу)
Першае вялікае інтэрвію Яўгена Кучмейны, лідэра гурта .К, у якасьці пераможцы Конкурсу маладых гуртоў «Басовішча-2016».
.К — пераможца Конкурсу XXVII Фэстывалю «Басовішча»
Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.
Яўген Кучмейна («.К»). Самараскладаньне ў жывым этэры (аўдыё/відэа)
Cамы загадкавы беларускі санграйтэр, які сёлета выступіць на польскім Halfway Festival, распавёў у інтэрвію Tuzin.fm пра складанасьць выбару тэгаў, уплыў беларускіх народных казак разам з порнафільмамі вытворчасьці Private і расклаў сябе на асобныя складнікі проста падчас гутаркі.
Жэня Кучмейна (.К): «Мяне твор вядзе, а не я яго» (+відэа)
Пераможца 8-га туру аўдыёчарту на Tuzin.fm адказаў на закіды ў празьмернай энэргіі і нянавісьці, распавёў пра стыль сваёй працы ды запрасіў усіх з сабой у міні-тур па Беларусі ды Ўкраіне.
Малады М
Праект з назваю «.К», альбом якога «Унісон» стаў адным з адкрыцьцяў гэтага году, прадстаўляе на Tuzin.fm сваю песьню «Малады М.». Адзіны ўдзельнік каманды Яўген Кучмейна тлумачыць яе патаемны сэнс.
Музыка ўнутранай каналізацыі
Яго завуць Яўген Кучмейна, ён паходзіць зь Іўя, піша незвычайныя песьні, фатаграфуе каналізацыйныя люкі і грае ў гурце, назва якога гэтымі самымі люкамі і навеяная. Пішацца яна так, каб ня гуглілася — «.К». І ў гурце гэтым грае толькі Яўген.