Paulinn
Праект сьпявачкі Паліны Цімохінай. Пераможца конкурсу "Белазаўскі акорд-2012" у намінацыі "Найлепшая аўтарская песьня" ("Бяжы" Насты Шпакоўскай). Выступала ў складзе гурту "Своё небо". Сольны праект заснавала ў 2013, прадставіўшы на Tuzin.fm дэбютны сынгл "Трымай мяне". Да 2018 году выступала пад назваю Pauline, пасьля зьмяніла яе на Paulinn.Pauline перазапісала наноў песьню, зь якой пачала (прэм’ера)
Праект Pauline, прызнаны «Адкрыцьцём году» на прэміі «Героі году — 2015», выдаў самотнік, якім адзначыў гадавіну існаваньня жывога складу.
Флэш-моб у дзеяньні! Pauline запісала сваю «Малітву» (прэм’ера!)
Сьпявачка паклала словы зь вершу Янкі Купалы на сваю музыку.
Pauline зьняла кліп з францускімі танцорамі (відэа)
Сьпявачка Pauline прадставіла відэаўвасабленьне песьні «Пачакай», якая двойчы перамагала ў чарце на Tuzin.fm.