Tanin Jazz
Гурт утварыўся ў 2007. Грае эклектычную поп-музыку, заснаваную на спалучэньні жывога гучаньня і электронікі з дамешкам джазу. Сьпяваюць на ангельскай і расейскай мовах, у 2009 запісалі першую беларускамоўную песьню для праекту "Тузін.Перазагрузка", а ў 2014 сынгл "Агні гарадоў" і альбом "Адліга", складзеныя цалкам з песень на беларускай мове. Музыка гурта гучала ў якасьці саўндтрэку да фільму "Розыгрыш"(рэж.А.Кудзіненка). Першы альбом "Feel This Time" трапіў у топ-10 галоўных альбомаў 2008 па вэрсіі замежных экспэртаў і Вялікага журы на ўзнагародах Experty.byТаня Гарошка шукае беларускамоўнага аўтара для свайго новага праекту Take the Cookies (аўдыё)
Заснавальніца Tanin Jazz цяпер выступае пад назвай Take the Cookies.
Tanin Jazz паказалі першыя трэкі зь беларускамоўнай праграмы (слухаць)
Гурт прадставіў у выглядзе сынглу дзьве зусім новыя кампазыцыі, што ўвойдуць у альбом «Адліга».
Tanin Jazz рыхтуе беларускамоўны альбом (аўдыё)
Вакалістка каманды Тацяна Гарошка кажа, што новы рэліз пад назвай «Адліга» будзе цалкам танцавальным.