Tanin Jazz паказалі першыя трэкі зь беларускамоўнай праграмы (слухаць)
Гурт прадставіў у выглядзе сынглу дзьве зусім новыя кампазыцыі, што ўвойдуць у альбом «Адліга».
Вакалістка Tanin Jazz Тацяна Гарошка кажа, што сёлета зьдзейсьніліся яе даўнія пляны — яна ўрэшце запісала беларускамоўны альбом, пра які думала яшчэ з часоў удзелу ў праекце «Тузін. Перазагрузка» ў 2009 годзе. «Увесь матэрыял цалкам запісаны і цяпер яго даводзяць да ладу, прэзэнтаваць яго хочам у жніўні, а пакуль вырашылі паказаць дзьве кампазыцыі зь яго, непадобныя адна да адной», — сказала сьпявачка ў камэнтары Tuzin.fm.
У сынгл «Агні гарадоў» увайшлі уласна трэк, які даў назву ЕР, а таксама кампазыцыя «Напалову мой». Аўтарам словаў да гэтых ды астатніх твораў з будучага альбому выступіла Надзея Падрэз. Жывая прэзэнтацыя альбому «Адліга» пройдзе ў жніўні, перад гэтым гурт зайграе некалькі кампазыцыяў у межах канцэртнага праекту Re:Live «Minsk in Love» 17 ліпеня ў Re:Public.
Прэзэнтацыя EP «Агні гарадоў» на «Еўрарадыё»
Tuzin.fm
харошая)
КАМЕНТАВАЦЬ