Рокаш
Гурт створаны ў 2004 у Менску. Стыль - нэафольк, акустычны фольк. Канцэпцыяй творчасці ў спалучэньні ўласнага разуменьня містычнай атмасфэры беларускай даўніны разам з найбольш актуальнымі сучаснымі музычнымі стылямі. Сваей творчасьцю гурт хоча разбурыць стэрэатып адносна таго, што фолькавая музыка архаічная па сваей сутнасьці і ня мае рэсурсаў для далейшага разьвіцьця. У 2011 запісалі дэбютны альбом "Запалі агонь", найлепшы альбом году па вэрсіі alternative.by. Удзельнік фэстаў у Беларусі, Польшчы, Літве. Фіналісты "Музычнага спарынгу-2009", ляўрэаты Men's Fest-2011. Двойчы (у 2009 і 2011) з сваімі песьнямі трапляў у топ-12 гітоў году па вэрсіі Tuzin.fm.Ноч лістапада
Гурт «Рокаш» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Ноч лістапада». Музыкі ўпэўненыя, што восень — той час, калі трэба задумацца пра сваё мінулае і будучыню.
Восень
Атрымалася досыць нетыпова, але сагрэўшыся пад веснавымі сонечнымі промнямі, гурт «Рокаш» рады прэзэнтаваць у чарговым туры «Тузіну Гітоў» сваю новую кампазыцыю пад назваю «Восень». Яна павінна ўвайсьці ў наш першы альбом, над запісам якога мы цяпер працу
Крылы
У новым туры на «Тузіне Гітоў» гурт «Рокаш» прадстаўляе «Крылы» — адзін з галоўных гітоў з свайго новага альбома «Запалі агонь». «Яна прысьвечаная эзатэрычным пошукам чалавека свайго шляху, свайго месца пад Сонцам, сваіх крылаў, якія могуць дапамагчы хаця б крыху, але адарвацца ад мінорнай рэчаіснасьці», — так прадстаўляюць яе аўтары Паліна Дулінец і Лявон Казакоў.
Дзеці паўночнага ветру
Гурт «Рокаш» прэзэнтуе ў гіт-парадзе ТГ сваю новую кампазыцыю «Дзеці паўночнага ветру». «Гэта нейкае своеасаблівае памкненьне вырвацца з кола штодзённай мітусьні і паспрабаваць адшукаць свой ідэальны край свабоды і мудрасьці», — так прэзэнтуюць свой твор аўтары Лявон Казакоў і Паліна Дулінец.
Крумкач
У новым туры дэбютуе песьня гурта «Рокаш» - «Крумкач». Лідэр калектыва Лявон Казакоў пра вобраз апяянага крумкача: «Гэта надзвычай моцны, гераічны, але пры гэтым і трагічны вобраз. Менавіта цеснае спалучэньне гераізму і некаторага трагізму і ёсьць асноўны лейтматыў песьні».