BosaeSonca
Заснаваны ў 2006 Аляксандрам Зайцавым. Спачатку працаваў у выключна акустычным фармаце. Свой дэбютны электрычны альбом "Zolatam" запісаў і прэзэнтаваў на Tuzin.fm. у 2013. Цяпер «BosaeSonca» працуе ў двух фарматах - рок-гучанні і акустыцы. Адметнай рысай саунду гурта з’яўляецца выкарыстанне ў аранжыроўках баяна і струннага трыа. Выступаюць у Беларусі і за межамі краіны (Польшча, Літва, Украіна, Нямеччына, Чэхія і інш.)Гурт BosaeSonca выдаў альбом «Unplugged 2» (аўдыё)
Рэліз канцэптуальна працягвае традыцыі папярэднага альбому «Адпусьці» — усе партыі запісаныя ўжывую падчас канцэрту ў студыі.
BosaeSonca запіша live-альбом «Самы незвычайны канцэрт»
На канцэрт-запіс новага рэлізу 1 сакавіка маюць магчымасьць патрапіць самыя адданыя слухачы гурта.
Bosaesonca, Navi, Hurma i Zui аб’ядналіся ў адзін праект (аўдыёпрэм'ера+відэа)
Музыкі чатырох рамантычных гуртоў запісалі супольны сынгл «Казкі» ды рыхтуюць яшчэ некалькі сюрпрызаў.
BosaeSonca запрашае зьняцца ў сваім новым відэа (аўдыё)
Дзеля гэтага музыкі ладзяць пэрформанс у цэнтры Менску.
Алесь Кот-Зайцаў і Паліна Рэспубліка сьпяюць дуэтам
Сумесную песьню «Не згарыш» мяркуецца прадставіць на канцэрце гурту BosaeSonca 27 красавіка.
BosaeSonca выступіць на прэміі «Героі году»!
Адзін з прэтэндэнтаў на галоўную ўзнагароду прэміі парталу Tuzin.fm гурт BosaeSonca возьме ўдзел у канцэрце 12 сьнежня.
BosaeSonca выдалі акустычны альбом
У дыск увайшлі, як найлепшыя творы з папярэдняга дыску «Zalaty», так і рарытэтныя рэчы.