
BosaeSonca
Заснаваны ў 2006 Аляксандрам Зайцавым. Спачатку працаваў у выключна акустычным фармаце. Свой дэбютны электрычны альбом "Zolatam" запісаў і прэзэнтаваў на Tuzin.fm. у 2013. Цяпер «BosaeSonca» працуе ў двух фарматах - рок-гучанні і акустыцы. Адметнай рысай саунду гурта з’яўляецца выкарыстанне ў аранжыроўках баяна і струннага трыа. Выступаюць у Беларусі і за межамі краіны (Польшча, Літва, Украіна, Нямеччына, Чэхія і інш.)Новая вясна
Лідэр гурту BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў разам з прадусарам і ўдзельнікам гурту Nuteki Аляксандрам Верным прэзэнтуюць на TuzinFM сынгал «Новая вясна».
Фаервэркамі
Гурт BosaeSonca ў дуэце з Ганнай Хітрык запісаў цудоўную навагоднюю песьню «Фаервэркамі».
Ты мне вясною прысьнілася
Гурт BosaeSonca запісаў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Ты мне вясною прысьнілася».
Неба
Гурт BosaeSonca прадстаўляе ў трэцім туры аўдыё-чарту на Tuzin.fm песьню «Неба» на верш Анатоля Сыса, якую лічаць за ўвасабленьні Беларусі ў вобразах і словах.