Naka

Naka

Гурт на чале з сьпявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку “Крылья-2006” на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртом “Барто”. Naka запісала альбомы “Тебе” (2005), “Пора” (2010), "Довольна" (2013). На цырымоніі “Рок-Каранацыя-2009” Наста Шпакоўская прызнаная “Рок-князёўнай”. Наста з клявішніцай Ірынай Кліменкай маюць таксама сайд-праект Naka piano.
28493 / 0
03.10.2017
Адыйшоўшым

Адыйшоўшым

Гурт Naka прэзэнтуе ў межах праекту TuzinFM «(Не) расстраляная паэзія» кампазыцыю на верш Валерыя Маракова «Адыйшоўшым».

6807 / 5
07.07.2015
Малітва

Малітва

На дзень народзінаў Янкі Купалы гурт Naka прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Малітва», напісаную на словы клясыка.

11863 / 15
03.06.2015
Про любовь/Про любов/Пра любоў

Про любовь/Про любов/Пра любоў

Лідэры гуртоў Naka, «Серебряная свадьба» і Sounduk запісалі сумесную песьню на трох мовах — расейскай, украінскай і беларускай пра вайну побач і вайну ўнутры. Прэм’ера на Tuzin.fm.

5801 / 0
23.10.2014
Муза

Муза

Гурт Naka прадстаўляе ў аўдыёчарце сваю новую беларускамоўную песьню «Муза» на словы Алеся Плоткі, запісаную напярэдадні 10-годзьдзя каманды.

5905 / 1
20.01.2014
Чакаем

Чакаем

У сёмым туры ў аўдыёчарце на Tuzin.fm удзельнічае песьня «Чакаем» у выкананьні праекту Naka piano. Cа словаў Насты Шпакоўскай пяецца ў ёй пра даўнюю мару беларусаў — «людзьмі звацца».