Naka
Гурт на чале з сьпявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку “Крылья-2006” на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртом “Барто”. Naka запісала альбомы “Тебе” (2005), “Пора” (2010), "Довольна" (2013). На цырымоніі “Рок-Каранацыя-2009” Наста Шпакоўская прызнаная “Рок-князёўнай”. Наста з клявішніцай Ірынай Кліменкай маюць таксама сайд-праект Naka piano.Мая малітва
У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп на самую спрэчную песьню ў рэпэртуары гурта Насты Шпакоўскай, які зьняў рэжысэр Арцём Лобач.
Трывай
Наста Шпакоўская прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Трывай» — апошняе відэа з альбому «Мая малітва». Сьпявачка кажа, што гэта сваеасаблівая кропка, якая падкрэсьлівае асноўную задуму беларускамоўнага рэлізу.
Про любовь/Про любов/Пра любоў
Антываенная песьня «Про любовь/Про любов/Пра любоў», якую на трох мовах запісалі лідэры гуртоў Naka, «Серебряная свадьба» і Sounduk, атрымала відэаўвасабленьне. У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел кліп рэжысэра Арцёма Лобача.
BY YOU
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» гурт Naka прадстаўляе кліп, зроблены на песьню «BY YOU». Відэа, якое складаеццца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам году.