Vinsent
Беларускі рэпер і актор. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Івацэвічах. Дэбютаваў на сцэне ў 2007 годзе. Атрымаў вядомасьць па выхадзе дэбютнага альбому "Пачатак" (2009). Перад рэлізам самотнік зь яго "Адыходзяць караблі" двойчы перамог у чарце на Tuzin.fm. Пасьля здымак у фільмах "Вышэй за неба" і "Жыве Беларусь!" (галоўная роля) атрымаў таксама вядомасьць, як кінаактор. У 2015 прэзэнтаваў другі альбом "Vir".Мэтрапалітэн
Ён верыў у ідэі камуністаў, а па выніку ад рук камуністаў і загінуў ва ўзросьце 27 гадоў. Рэпэр Вінсэнт для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» прачытаў у рэпе верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг.
Музыка
Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm «Музыку» — песьню з асаблівым характарам, у якой распавядаецца цалкам рэальная гісторыя.
Каляда
Рэпэр прадстаўляе трэк «Каляда», які запісаў сумесна з вакальнай часткаю гурта Shuma для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
Каго любіш
Выканаўца Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы трэк «Каго любіш», напісаны ад імя Кастуся Каліноўскага.