Vinsent
Беларускі рэпер і актор. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Івацэвічах. Дэбютаваў на сцэне ў 2007 годзе. Атрымаў вядомасьць па выхадзе дэбютнага альбому "Пачатак" (2009). Перад рэлізам самотнік зь яго "Адыходзяць караблі" двойчы перамог у чарце на Tuzin.fm. Пасьля здымак у фільмах "Вышэй за неба" і "Жыве Беларусь!" (галоўная роля) атрымаў таксама вядомасьць, як кінаактор. У 2015 прэзэнтаваў другі альбом "Vir".Мэтрапалітэн
Ён верыў у ідэі камуністаў, а па выніку ад рук камуністаў і загінуў ва ўзросьце 27 гадоў. Рэпэр Вінсэнт для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» прачытаў у рэпе верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг.
Vinsent — дзяржчыноўнікам: «Хопіць хавацца за нацыянальнай бібліятэкай!»
Выканаўца зьвярнуўся да тых, хто цішком блякуе выступы беларускіх выканаўцаў.
Vinsent ставіць кропку ў музычным сэзоне канцэртам у Менску (аўдыё/відэа)
Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песьні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 траўня ў клюбе ILI.
Vir
Другі дыск рэпэра, запісаны празь перапынак амаль у 6 гадоў, стаў безумоўнай падзеяй у беларускай музыцы.
Жывы
Рэжысэр Арцём Лобач і сам Вінсэнт распавядаюць пра ролік «Жывы», зь якім выканаўца вярнуўся ў музычную прастору.
Музыка
Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm «Музыку» — песьню з асаблівым характарам, у якой распавядаецца цалкам рэальная гісторыя.
Каляда
Рэпэр прадстаўляе трэк «Каляда», які запісаў сумесна з вакальнай часткаю гурта Shuma для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
Vinsent: «Я адразу схапіў, як уладкаваны заходні сьвет, а беларускі не зразумеў дагэтуль» (аўдыё)
Галоўрэд Tuzin.fm Сяргей Будкін паразмаўляў з рэпэрам Вінсэнтам пра кіно, Каржа, Алексіевіч і новы альбом «Vir», выдадзены празь пяць гадоў паўзы.
Каго любіш
Выканаўца Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы трэк «Каго любіш», напісаны ад імя Кастуся Каліноўскага.
Ні кроку назад
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел кліп на песьню «Ні кроку назад», якую выконвае Vinsent. Яна стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Выканаўца апявае Менск , каханьне і сваеасаблівую мэтафарычную вайну.