2549 / 2
16.12.2013

«Песьняры» зганьбаваліся на Антымайдане (відэа)

Адзін з гуртоў пад назвай «Песьняры» выступіў на Антымайдане ў Кіеве перад прыхільнікамі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

Удзел у канцэрце ў Кіеве ўзяла група музыкаў, якая выступае пад назвай «Песьняры пад кіраўніцтвам Ігара Сьвечкіна». Музыкаў паклікалі ў Кіеў узяць удзел у «народных гуляньнях». Тыя пагадзіліся і апомніліся ўжо тады, калі зразумелі, што граюць на мітынгу ў падтрымку Януковіча.

«Сытуацыя вельмі непрыемная. У гэтай недагаворанасьці ўсё і палягала. Бо мы ехалі, каб выступіць, як нам патлумачылі, на народных гуляньнях. Калі мы паглядзелі тэлебачаньне і зразумелі, што на гэтай Эўрапейскай плошчы не народныя гуляньні, а „Антымайдан“, мы спрабавалі адмовіцца ад гэтай справы», — прызнаўся ў інтэрвію Радыё Свабода адзін з удзельнікаў адных зь «Песьняроў» Віктар Маўчанаў.

Тым ня менш, музыкі выступілі, бо «былі ўжо заплачаны грошы». Віктар разумее ўсю камічнасьць гэтай справы і кажа, што гэтыя «Песьняры» гатовы выступіць і на Майдане, калі іх паклікаюць.

Tuzin.fm

Відэа з выступу «Песьняроў Сьвечкіна» 14 сьнежня 2013 году на мітынгу ў падтрымку Януковіча 

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Шумий трольь / адказаць
    16.12.2013 / 19:06

    Мулявiна на iх няма :(

  • Ishmael Kaplan
    Ishmael Kaplan / адказаць
    17.12.2013 / 13:50

    Ну гэта фэйл з фэйлаў!! Трэ было дадаць яшчэ "да мы гатовыя выступіць дзе заўгодна, толькі грошы давайце!"

  • КАМЕНТАВАЦЬ