TonqiXod

TonqiXod

Трыа TonqiXod узьнікла ў 2011 годзе. У яго склад уваходзяць Максім Субач (клавішы, вакал), Уладзімір Лянкевіч (гітара, вакал) і Андрэй Аляксеенка (барабаны). Доўгі час музыкі рэпетавалі і пісалі матэрыял, а на пачатку 2013 года пачалі стала выступаць разам. Далі шэраг выступаў у розных клюбах Менску, на адкрыцьцях выставаў у музэях і на літаратурных фэстывалях. Па выніках працы ў 2013 намінаваны на прэмію «Дэбют году» па версіі музычнага сайту Tuzin.fm. Па выніках 2014 перамог на ўзнагародах Experty.by з альбомам "Pradmova" у намінацыях "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом", "Найлепшы рок-альбом" і ўзяў "Прыз штатных экспэртаў", як альбом году.
19832 / 0
19.06.2017
Колер якога няма

Колер якога няма

У сваім другім студыйніку «Колер якога няма» менскі рок-бэнд TonqiXod вырашыў больш пасваволіць без аглядкі на мітычнага непадрыхтаванага слухача.

5841 / 0
10.03.2015
Pradmova

Pradmova

TonqiXod напісалі музычную паэму ў сямі частках з эпілёгам і пасьляслоўем. Часткі гэтыя між сабою аніяк не стасуюцца, але па прачытаньні надта карціць адразу яе перачытаць.