Павал Кузіч прадставіў новы трэк і абвесьціў пра пошук вакалісткі (аўдыёпрэм’ера)
Сьвежая кампазыцыя музыкі завецца «Праменьчык» і па стылістыцы адносіцца да IDM — інтэлегентнай дэнсавай музыкі.
Павал Кузіч кажа, што працу над «Праменьчыкам» пачаў яшчэ чатыры гады таму, адкладаў і зноў вяртаўся да трэка, адсеяў безьліч ідэяў і напрацовак і ўрэшце пакінуў у трэку тое «без чаго ён ня змог бы выклікаць менавіта такія эмоцыі, якія хацелася б перадаць»: «Па стылістыцы я б яго ахарактарызаваў як IDM, ёсць ў ім элемэнты дабстэпу і драм-н-бэсу, але ў той жа час я імкнуўся да таго, каб музыка гучала вельмі інтымна, блізка, не перагружала сваімі партыямі, гукам і па адчуваньнях была бліжэй да чылаўт-музыкі, пад якую можна проста расслабіцца і ў спакойнай атмасфэры адпачываць».
Цяпер музыка шукае вакалістку для свайго новага трэку ў стылі сынт-поп. Ахвочым дзяўчатам можна дасылаць свае запісы на мэйл pawa.kuzi4@gmail.com з пазнакаю «вакал». Акром таго беларускі лэптоп-бард зьбіраецца запісаць сумесную песьню з вакалістам гурта Re1ikt Уладзімерам Казловым. І гэта яшчэ ня ўсе навіны. Аднавіўся склад апошняга гурта Паўла Кузіча, які цяпер завецца Tulipan. Акрамя басіста Аляксандра Яфімава і бубнача Ўладзімера Бэгера, вядомых з гуртоў Indiga, Morfe, Capablanca, у каманду ўвайшоў Раман Саракалетаў (граў з Vinsent, Morfe, Hurma ды іншымі). Ужо зробленыя два дэма-запісы, рыхтуецца сынгл і музычнае відэа. Нарэзку з новага матэрыялу можна пачуць вось тут.
Старонка Паўла Кузіча УК/Старонка Tulipan УК
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ