Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» прадставіць песня, аўтар якой адседзеў суткі
633 / 0
09.10.2020

Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» прадставіць песня, аўтар якой адседзеў суткі

Беларусь вызначылася з песняй, якая прадставіць краіну сёлета на дзіцячым «Еўрабачанні» у Польшчы. Гэта кампазіцыя «Пришельцы», яе выконвае 12-гадовая Арына Пехцерава. Аўтар — Данііл Забела.

10 жніўня падчас экскурсіі па Магілёве, якую ладзіў вядомы краязнаўца Алег Дзьячкоў, Данііл быў затрыманы АМАПаўцамі і адседзеў суткі за нібыта здзейсненае адміністратыўнае правапарушэнне. Але музыка мяркуе, што гэты інцыдэнт не мае ніякага дачынення да творчасці, тым больш, да дзіцячага «Еўрабачання».

«Гэтая песня была напісаная ўвесну. Яна пра тое, як людзі адчувалі сябе падчас пандэміі: як ім цяжка было размаўляць адно з адным, камунікаваць, што ўсе сядзелі па дамах. Такая песня самоты. Мы не мелі вялікіх ілюзій, што песню адбяруць, але, відаць, яна спадабалася, трапіла ў кропку», — кажа ў размове з Еўрарадыё Данііл.

У youtube і на афіцыйнай старонцы дзіцячага «Еўрабачання» у Instagram песня «Пришельцы» атрымлівае шмат пазітыўных водгукаў.

Тэгi: