2237 / 0
12.08.2014

Фэст «Камяніца» запрашае да ўдзелу творчых людзей (відэа)

Знакавы фэст пашырае культурны напрамак і запрашае да ўдзелу творчых людзей.

Кіраўнік фэсту Сяргей Чэгрынец кажа, што за шэсьць гадоў існаваньня «Камяніцы» адбудаваная якасная праграма — як музычная, так і каляфэстывальная ў выглядзе забаваў і рамёстваў. Цяпер фэстываль ставіць новую мэту — пашырыць культурны напрамак. Дзеля гэтага да ўдзелу ў сёлетнім мерапрыемстве запрашаюцца фатографы, дызайнэры, мастакі, што працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры. А таксама адукацыйныя праекты і проста творчыя людзі, якія жадаюць паказаць сваю працу шырокай аўдыторыі. Свае прапановы можна дасылаць да 25 жніўня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаньнем, прыкладамі і кантактамі.

Шостая «Камяніца» адбудзеца 6 верасьня ў традыцыйным месцы — на тэрыторыі Музэю народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам. Фэст падтрымлівае ААТ «Банк БелВЭБ». Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на падтрымку калекцыі аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры, што захоўваецца ў музэі. Лайн-ап фэсту будзе абвешчаны літаральна на днях.

Tuzin.fm

Відэасправаздача зь мінулага фэсту «Камяніца»