Port Mone выдалі новы альбом у Славаччыне (аўдыё)
2455 / 0
08.09.2014

Port Mone выдалі новы альбом у Славаччыне (аўдыё)

Альбом беларусаў выйшаў 8 верасьня на буйным эўрапейскім лэйбле Hevhetia (Славаччына), што спэцыялізуецца на рэлізах нэаклясыкі, джазавай ды авангарднай музыкі.

Музыкі кажуць, што для іх запіс альбому «Thou» стаў полем для экспэрымэнтаў з гукам. Лідэр калектыва Аляксей Варсоба апавядае, што яны наўмысна адмовіліся ад студыі, аддаўшы перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяваньне было перавезена ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазыцыяў. «Такая тэхніка запісу прадыктаваная ня столькі акустычнымі вымаганьнямі, але ідэалёгіяй самога матэрыялу, закліканага выказаць нашу галоўную творчую місію — зварот да нечага натуральнага, чыстага і першатворнага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі», — кажуць музыкі. 

Жывая прэзэнтацыя «Thou» ўжо адбылася на шэрагу фэстаў у Славаччыне і Польшчы. Пра дату менскага сольнага канцэрту з нагоды выхаду дыску пакуль не паведамляецца. Мінулы нумарны альбом Port Mone «DIP» (2009) быў прызнаны найлепшым рэлізам году па вэрсіі замежных экспэртаў прэміі Experty.by.

Альбом «Thou» можна набыць праз сайт лэйблу альбо праз Amazon.com

Tuzin.fm, фота Максіма Шуміліна

Тэгi: