Маладэчанскі трэш. Kanflikt выдалі альбом «Moj sviet» (слухаць)
2323 / 0
07.05.2015

Маладэчанскі трэш. Kanflikt выдалі альбом «Moj sviet» (слухаць)

У дэбютны дыск каманды з Маладэчна ўвайшло 10 трэкаў.

Удзельнікі гурта называюць альбом «Moj sviet» олдскульным з гучаньня і вызначаюць свой стыль як трэш, дэз-мэтал, прагрэсіў-мэтал. Усе песьні пішуць па-беларуску. «Нашыя тэксты ў асноўным сацыяльнага характару, з акцэнтамі на нэгатыўныя працэсы ў грамадзтве, з мэтай паказаць наша бачаньне рэальнасьці», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр Kanflikt  Ягор Enclave.

Kanflikt — гурт з гораду Маладэчна, зьявіўся ў 2011 годзе ў выніку зьліцьця двух калектываў Enclave і Seed of Hate. Дагэтуль музыкі мелі толькі дэма-запісы і асобныя самотнікі. Яны ўвесь час актыўна выступаюць у Беларусі, Украіне ды Расеі, ладзілі ў сваім горадзе ўласнымі сіламі фэст «Metal_Assault». Сачыць за навінамі гурта можна празь іх афіцыйную суполку.

Tuzin.fm