Landau справілі 4-годзьдзе і выдалі шыкоўны EP (аўдыё)
3038 / 0
22.09.2014

Landau справілі 4-годзьдзе і выдалі шыкоўны EP (аўдыё)

Берасьцейская каманда выдала новы рэліз, куды ўвайшло пяць ангельскамоўных песень.

EP «Radius» выйшаў акурат на 4-годзьдзе каманды і фактычна падсумоўвае першы этап існаваньня Landau. «Мы поўныя сілаў, эмоцыяў ды новых ідэяў. Сёньня мы прэзэнтуем свой трэці EP, а ўжо заўтра скіроўваем усе сілы на працу над нашым першым поўнафарматным дыскам, у які ўвойдзе невялікая колькасьць ужо вядомых песень і большасьць зусім новых!» — кажуць музыкі з нагоды выхаду максы-сынглу «Radius». У яго ўвайшлі пяць ангельскамоўных трэкаў гурта, у тым ліку «Freedom», на які быў зьняты кліп. Новыя беларускамоўныя творы музыкі вырашылі пакінуць на наступны рэліз.

2014 год музыкі разглядаюць як самы ўдалы ў сваёй кар’еры. Яны далі рэкордную колькасьць канцэртаў, перамаглі на шэрагу конкурсаў і фэстываляў у Беларусі і Польшчы, а іх песьня «Śniežań» стала найлепшай у сэзоне 2013/2014 па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm.

Спампаваць EP «Radius» можна ў афіцыйнай суполцы гурта.

Tuzin.fm

Тэгi: