Пра канцэрт Вольскага ў Вільні здымуць фільм з дапамогай гледачоў
Літоўская рэжысэрка Марыя Мэскавайтэ здыме фільм «Vilnia.Vola.Volski». Галоўную ролю ў ім адыграюць гледачы канцэрту беларускага выканаўцы, які пройдзе 11 кастрыніка ў Вільні.
Гэта будзе ня проста відэавэрсія канцэрту. Стваральнікі фільму хочуць паказаць найперш эмоцыі прыхільнікаў Лявона, якія прыедуць на канцэрт у Вільню. «Я запрашаю ўсіх узяць з сабой усе магчымыя карты памяці і акумулятары. Здымайце цікавыя моманты падарожжа ў Вільню, здымайце канцэрт, здымайце пасьля яго, а потым дасылайце нам матэрыял», — кажа рэжысэрка Марыя Мяшкавайце. Свае матэрыялы можна дасылаць у выглядзе спасылак на запампаваныя файлы на адрас vilniavolavolski@gmail.com, альбо прыносіць на дысках у офіс агенцыі «Шаблі».
11 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбома Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Гэта рэдкая магчымасьць ўбачыць вялікі электрычны выступ музыкі з новым дыскам і найлепшымі песьнямі за ўсю кар’еру. У першым аддзяленьні цалкам прагучыць альбом «Грамадазнаўства» (11 песень), у другім — больш за 20 найлепшых песень праектаў з удзелам Лявона Вольскага, сярод якіх шмат гітоў, напісаных ім для N.R.M., а таксама «Мроі», Zet, «Народнага альбому» ды іншых праектаў.
Уся патрэбная інфармацыя пра праект — тут.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ