
Zanzibar: «Мы банда ў масках» (аўдыё/відэа)
Новы беларускі гурт апублікаваў свой відэаманіфэст і дэбютны сынгл.
Музыкі просяць называць сябе не гуртом, а фармацыяй. «Мы яднаем розных людзей з розных куткоў Беларусі. Наша мэта — стварыць нешта новае і падарыць сьвятло і радасьць усім — малым і дарослым, дзяўчатам і хлопцам, амапаўцам і інтэлектуалам, тым хто згаджаецца і тым, хто на барыкадах, студэнтам і пралетарыям, сьмелым і тым каму страшна. Мы верым, што кожны мае ў сабе часьцінку сьвятла, і калі дзяліцца ёй, жыцьцё палепшыцца», — кажа лідэр каманды, які сябе называе Zanzibar Zanzibar. Сваю пазыцыю музыкі агучылі ў відэа «Прадмова», які можна прыняць за маніфэст іх творчасьці.
Удзельнікі фармацыі Zanzibar мяркуюць выступаць у масках і захоўваць ананімнасьць, акурат як гурт Zet на пачатку 00-х. «Мы не паказваем свае твары, як цёмныя рыцары новай эпохі, наватары і авангардысты. Мы ня хочам ствараць пустых ідалаў, бо лічым, што самае галоўнае ня тое, хто ты, а тое, што ты робіш», — кажа музыка.
Zanzibar прэзэнтавалі свой першы сынгл пад назваю «Scieny». «Падайце і ўздымайцеся, сьціскайце кулакі і руйнуйце свае сьцены, сябры! Мы верым у нашае безнадзейнае пакаленьне», — вядзецца ў анатацыі да рэлізу. Сачыць за навінамі фармацыі можна праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ