
«Крамбамбуля» выступіць на востраве (бясплатныя візы!)
Гурт «Крамбамбуля» заяўлены ў праграме буйнога фэсту Galapagai, што праходзіць на мяжы Літвы, Латвіі і Беларусі, на востраве пасярод возера. Арганізатары абяцаюць беларусам бясплатныя візы.
Фэст пройдзе 1—2 жніўня ў літоўскім Зарасаі, гэта 130 км ад Вільні і ўсяго 70 км ад Браслава. Сярод хэдлайнэраў мерапрыемства The Baseballs (Нямеччына), Supersci (Швэцыя), Mr. Woodnote (Вялікабрытанія). Сярод удзельнікаў заяўлены таксама гурта «Без билета». Усяго ж будзе 4 сцэны і больш за 40 артыстаў. Мяркуецца, што «Крамбамбуля» выступіць на галоўнай сцэне.
Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы квіткі на гэты фэст забясьпечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжаньня з 1 да 3 жніўня ўключна. Падача дакумэнтаў спрошчаная — даведкі зь месца працы/навучаньня, пацьверджаньне платаздольнасьці не патрэбныя.
Самі квіткі на фэст будуць каштаваць 420 000 руб., з аўтобусным турам — 500 000 руб. Прадаюцца таксама квіткі катэгорыі «Камфорт», у якія ўключаны гатовы да пражываньня намёт і спальнікі, а таксама кава і шампанскае з раніцы. Іх кошт ад 1 900 000 руб. (на два чал.) да 3 550 000 руб. (4 чал.). Продаж стартуе 23 чэрвеня, усе падрабязнасьці будуць зьмешчаныя на сайце арганізатараў зь беларускага боку. Інфалінія ў Беларусі: +375 33 655-55-96; +375 29 655-55-96, +375 17 395-05-65.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ