
Дзьве дзяўчыны зьнялі фільм пра беларускі музычны андэграўнд (відэа)
У сеціве зьявіўся фільм «BY Podzemka», прысьвечаны айчыннай мэтал-музыцы.
Фільм прадставіў партал Metalheads. Яго аўтарамі сталі дзьве дзяўчыны — Nat Nazgul і Натальля Пятрэнка. Героі cтужкі — больш за дзясятак гуртоў, сярод якіх «Кашлаты Вох», ByCry, Serdce, Exegutor, Tartavara, Infestum, вэтэраны тутэйшай экстрым-сцэны Exhumator, Morbid Victory, бубначка Vicky Fates, журналісты Анастасія Саматыя, Ян Мачульскі ды іншыя. Яны разважаюць пра стан экстрымальнай музыкі і мэтал-рух, пра магчымасьці праявіць сябе ў дадзеных умовах, пра адносіны з слухачамі і прэсай, важнасьць мовы выкананьня, ролю жанчыны ў музыцы. Вядучая Nat Nazgul робіць адступленьні, распавядае пра гісторыю культавых канцэртных пляцовак, апытвае мінакоў.
«Двое дылетантаў у журналістыцы і музыцы ўзброіліся няхітрым плянам і нахабнаьсцю ды вырашаюць пацікавіцца ў непасрэдных удзельнікаў беларускага андэграўнд-руху, паралельна кранаючы ня новыя, але набалелыя тэмы і робяць свае асабістыя маленькія адкрыцьці», — вядзецца ў анонсе фільму «BY Podzemka».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ