2594 / 0
08.10.2014

«Мутнаевока» анансуе новы кліп: «Яго неабавязкова глядзець да канца» (бэкстэйдж)

Гурт «Мутнаевока» скончыў здымкі відэа на песьню «Апантаны».

Свой ролік музыкі называюць дэбютам, хоць два гады таму яны прадставілі ўжо кліп на песьню «Саўндтрэк». Цяпер увасобіць вырашылі трэк «Апантаны» з альбому «Дзень незалежнасьці». «Для нас гэта нават двайны дэбют, бо мы ня толькі зьнялі першае „сур’ёзнае“ відэа, але і ўвасобілі ў гэтым кліпе свае відэазадумы», — кажа лідэр каманды Яўген Змушка.

Над ролікам працуе каманда Cinema Pride, якая здымала ўжо ролікі для гуртоў Akute і Sounduk ды Лявона Вольскага. Рэжысэрам кліпу выступіў Зьміцер Шкрадзюк, апэратар — Сяргей Аўсяньнік. Ідэя і задума роліку належыць Яўгену Змушку. Сюжэт як такі ў ім адсутнічае: «Мы не хацелі здымаць маленькае кіно“. Я люблю, калі відэа пакідае гледачу інфармацыю для развагаў. Каб не было канкрэтнай задумы і каб не было абавязкова глядзець да канца. У нашым відэа будзе паказаная цыклічнасьць жыцьця», — заявіў «Еўрарадыё» з гэтай нагоды Яўген.

Прэзэнтацыя кліпу заплянаваная на 13 лістапада ў сталічным клюбе TNT падчас сольнага канцэрту «Мутнагавока». Пакуль жа музыкі прапануюць 4-хвіліннае відэа пра тое, як праходзілі здымкі.

Tuzin.fm

Backstage МУТНАЕВОКА from Серж Овсяник on Vimeo.