2048 / 0
14.10.2014

Віталь Качаткоў запісаў песьню для беларускіх матуляў (аўдыёпрэм’ера)

Выканаўца прадстаўляе твор у дзень, калі ў Беларусі адзначаюць Дзень маці.

Дзіва, але шырокавядомай песьні пра маці ў беларускай музыцы няма, хоць такія песьні былі ў рэпэртуары «Песьняроў», «Сяброў», народных ансамблей ды простых выканаўцаў. Спробу стварыць запамінальную песьню пра маці зрабіў Зьміцер Вайцюшкевіч, які напісаў музыку на верш Генадзя Бураўкіна «Дачакайся, матуля». Кліп на яе якраз цяпер знаходзіцца ў лідэрах нашага відэачарту.

Сёлета адмыслова да Дня Маці прэм’еру ладзіць Віталь Качаткоў, выканаўца з Маладэчна, які працуе ў жанры гарадзкога рамансу і выдаецца на расейскім лэйбле, які апякуецца зоркамі тамтэйшага шансону. «Гэта мой падарунак усім мамам, матулям і віншаваньне зь сьвятам. Хочу пажадаць атрымліваць паболей пазітыву ад мацярынства». Выканаўца прадстаўляе песьню «Матулі», напісаную на словы Аксаны Ярашонак. Аранжыроўку зрабіў, а таксама запісаў гітару для гэтай кампазыцыі заслужаны артыст Беларусі Сяргей Анцішын.

Tuzin.fm