Like a Gossamer зрабілі ўчынак на дзень белага кія
2065 / 1
15.10.2014

Like a Gossamer зрабілі ўчынак на дзень белага кія

Гурт падараваў свой альбом невідушчым.

15 кастрычніка адзначаецца ў сьвеце як дзень белага кія — сымбалю невідушчага чалавека. На гэтую дату зьвярнулі ўвагу музыкі з гурта Like a Gossamer. Яны вырашылі перадаць дыскі з сваім новым альбомам «Клятва вернасьці» ў бібліятэку для сьляпых — адзіную на цэлы Менск. «Мы хочам падарыць людзям з абмежаванымі магчымасьцямі зроку сваё музычнае падарожжа па Беларусі. Нашая праграма запісаная такім чынам, што песьні ў ёй чаргуюцца з шумавымі ляндшафтнымі замалёўкамі — пазнавальнымі гукамі навакольнага асяродзьдзя, якія будзяць уяўленьне слухача і выклікаюць у яго ўспаміны ды асацыяцыі», — распавядаюць музыкі.

Іх альбом уяўляе зь сябе арт-праект на стыку трох відаў мастацтва — музыкі, графікі і літаратуры. Песьні створаныя паводле старадаўніх легендаў, прысьвечаныя знакавым асобам у беларускай гісторыі. Like a Gossamer спадзяецца, што з дапамогай сваёй музыкі невідушчыя і людзі з слабым зрокам больш дазнацца пра сваю краіну, яе гісторыю і традыцыі.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: