2174 / 0
07.11.2014

Які Vinsent круцейшы — лірык ці змагар? (аўдыё, апытанка)

Пасьля пяшчотнага трэку пра вясну і каханьне, выканаўца прадставіў кампазыцыю «Каго любіш», прысьвечаную паўстанцам Каліноўскага.

Vinsent нікуды не сьпяшаецца, прэзэнтуе па трэку на год. Летась на Tuzin.fm ён прадставіў «Tok», анансаваную як «песьню зь веснавым настроем».

Сёлета Vinsent паказаў свой новы твор — «Каго любіш?», які стаў саўндтрэкам да дакумэнтальнай стужкі «Шляхамі паўстанцаў». Фільм зьняты з нагоды 150-й гадавіны паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

У творчасьці выканаўцы заўжды ўжываліся побач песьні лірычнага зьместу і творы на вострасацыяльную і гістарычную тэматыку. Некаторым здаецца, што больш выйгрышна выглядае Vinsent-лірык, а частка публікі пэўная, што Vinsent-змагар гэта якраз тое, што трэба. У які бок схіліцца сам выканаўца ў сваім новым альбоме пакуль загадка.

А які па-вашаму Vinsent круцейшы — лірык ці змагар? Выказвайце сваё меркаваньне ў апытанцы.

 
Тэгi: