Brutto зьняважылі «Trubetskoy» (абнаўляецца)
Цяпер гурт Brutto сьцьвярджае, што іх афіцыйныя акаўнты ў сацыяльных сетках былі адначасова ўзламаныя.
У пасьце, зьмешчаным у афіцыйных суполках каманды ад імя Brutto нібы цытуюцца словы Сяргея Міхалка адносна сынглу «Ёлки» гурта «Trubetskoy», які называецца проста — «гаўном». «Яны зьляпілі нешта ў духу групаў „Леприконсы“ і „Дрозды“. Круты ракенрол для пабаў і бухіх мяшчан», — было напісана ў паведамленьні. Пост пратрымаўся больш за гадзіну, пасьля чаго быў выдалены, але пасьпеў разыйсьціся сярод прыхільнікаў абедзьвюх камандаў. Гэты скрын зрабіў Юры Сідун з Generation.by.
Brutto ў наступным паведамленьні патлумачылі, што акаўнты былі ўзламаныя, а Міхалок наогул ня чуў «Ёлки». Прабачэньняў на адрас калегаў прынесена не было.
Зьвяртае ўвагу, што зьняважлівае паведамленьне зьявілася перад самым пачаткам канцэрту гурта «Trubetskoy» ў Маскве.
Tuzin.fm папрасіў пракамэнтаваць гэтую сытуацыю прадстаўнікоў гуртоў Brutto і «Trubetskoy».
(дадалося 10.11, 10:18)
Былы канцэртны мэнэджар гурта «Ляпіс Трубяцкі», а цяпер гурта «Трубяцкі», а зь нядаўняга часу жонка Паўла Булатнікава, Ірына Булатнікава мяркуе, што аўтарства абразьлівага паведамленьня бясспрэчнае: «Пост пісаў Міхалок. Прабачце мяне, але камэнтаваць ня буду. Гэта балюча для мяне і подла зь яго боку».
Вакаліст гурта Brutto Віталь Гуркоў на наша пытаньне, ці сапраўды Міхалок напісаў гэты пост, агучвае афіцыйную пазіцыю: «Калі мне сказалі, што ад нас зьявіўся такі пост, я адразу зьвязаўся з хлопцамі, якія ў нас адказваюць за афіцыйныя старонкі. Яны патлумачылі, што Сяргей пост не пісаў і наш акаўнт узламалі». Лідэр Brutto наўпрост з прэсай не камунікуе, таму мы папрасілі Віталя перадаць Сяргею нашу просьбу — распавесьці пра сваё сапраўднае стаўленьне да праекту былых сваіх паплечнікаў.
(дадалося 11.11, 14:14)
Сяргей Міхалок адмовіўся ад камэнтараў Tuzin.fm, заявіўшы, што ён размаўляе толькі з тымі, хто добра ставіцца да Brutto. Падрабязнасьці тут.
(дадалося 12.11, 10:18)
Да спрэчкі далучылася акторка Сьвятлана Зелянкоўская, жонка Сяргея Міхалка, якая на сваёй старонцы ў Facebook назвала вакаліста гурта Trubetskoy Паўла Булатнікава «пустым месцам і сцыклом». Скрыны — на старонцы «Еўрарадыё».
Tuzin.fm
Brutto прадставілі злы сынгл з красаамоўным прыпевам
http://34mag.net/post/pacany-zgodnyya/
КАМЕНТАВАЦЬ