Лявон Вольскі. 12 фразаў музыкаў, якія гучаць як прысуд
Вольскі склаў на сваёй старонцы ў Facebook трапную падборку, якую назваў «тыповымі фразамі музыкаў, якія гучаць як прысуд гэтым музыкам». Ацаніце гумар і назіральнасьць Лявона.
Мы б маглі сабраць і арэну, ня тое што гэты паганы клюб. Проста арганізатары завалілі рэкляму.
Пачакайце, мы ж не зрабілі брыдж! А без брыджу — што за песьня?
Вось пайграем пару месяцаў у кабаку, заробім крыху і — на вялікую сцэну.
А хто яны такія, гэтыя крытыкі? Што яны ў сваім жыцьці такога зрабілі?
Для мяне ў песьні галоўнае — музыка. Тэкст гэта так, на другім мейсцы.
Сацыяльна-палітычныя тэксты?! Вы што? Гэта для лахоў. Мы проста робім музыку.
Хто? N? Дык яны ж граць ня ўмеюць!
Мы перайшлі на расейскую мову таму, што ў нашай краіне большасьць размаўляе па-расейску.
Што? Будзем пісаць песьні па-беларуску? Ай, мне ўжо ўсё роўна, хоць па-кітайску!
Вось здымемся ў гэтым тэлешоў, і ад карпаратываў будзе не адбіцца!
Ва ўсім вінаваты N. Вось заменім яго і тады загучым па фірмЕ.
Мы — самыя крутыя, проста тут гэта няма каму ацаніць.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ