«Тузін.Немаўля» ўвайшоў у лік грамадзказначных праектаў году
Праект парталу Tuzin.fm зроблены ў супрацы з Падляскай опэрай і філярмоніяй «Тузін.Немаўля» стаў ляўрэатам пятага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK!
Праект «Тузін.Немаўля» ў межах якога беларускія выканаўцы агучылі клясыку айчыннага нямога кіно заняў другое месца ў намінацыі «Грамадзказначныя праекты». У гэтай намінацыі таксама былі адзначаныя праекты «Саламяная Камасутра», «Limited Edition», «Зайкава хатка — інтэрактыўная кніга для iPad», «Вялікі і магутны клуб, вялікая і магутная мова!», беларуская настолка «Разам!», а Гран-пры дасталося бясплатным курсам беларускай мовы «Мова Нанова».
Праекты, зьвязаныя з Tuzin.fm таксама намінаваліся на «Найлепшы лягатып» («Тузін.Немаўля»), «Афішу» (Васіліса Паляніна-Календа, «Тузін.Немаўля»), «Web-сайт» (дызайн парталу Tuzin.fm) і «Грамадзказначныя праекты» («Tuzin.Unplugged/Жывы Тузін»).
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ