
Андрэй Сянькевіч падзякаваў людзям за зьзяньне (прэм’ера)
Выканаўца зь Менску прэзэнтаваў беларускую частку з свайго сынглу «Свет», у які ўвайшлі дзьве песьні — «Дзе я» і «Ня ты».
Аўтар кажа, што назва ягонага новага рэлізу не перакладаецца — і па-расейску, і па-беларуску ён завецца аднолькава. «Гэты сынгл — падзяка ўсім тым людзям, у якіх ўнутры ёсьць сапраўднае сьвятло, якія не баяцца і не саромеюцца гэтага зьзяньня, і пагатоў ня думаюць, што надзеленыя нечым асаблівым, — кажа Андрэй Сянькевіч з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm. — Калі я бачу такіх людзей, мне хочацца закрычаць на ўвесь сьвет „Дзякуй!“ і cамому стаць крышачку лепей і ярчэй».
Выканаўца прэзэнтуе дзьве беларускамоўныя песьні, а ўсяго ў сынгл уключана чатары трэкі — песьні «Город свободных» і «Свет» будуць прэзэнтаваныя пазьней. У жывым выкананьні творы з сынглу «Свет» можна будзе пачуць на канцэртах Сянкевіча з праграмаю «В ожидании чудес». Заплянаваныя выступы ў Менску (14.04), Магілёве (15.04), Бабруйску (16.04), Берасьці (22.04), Гомелі (30.04), Горадні (6.05), Барысаве (8.05), Маладэчне (28.05). Таксама Андрэй зьбіраецца даць некалькі канцэртаў у Прыбалтыцы. Сачыць за навінамі выканаўцы можна праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ