Zolki band выдалі альбом пра перапляценьне любові і палітыкі (аўдыё/спампаваць)
3066 / 1
17.12.2014

Zolki band выдалі альбом пра перапляценьне любові і палітыкі (аўдыё/спампаваць)

Берасьцейская каманда прадставіла свой дэбютны дыск «Doŭhi doŭhi dzień».

Ідэя гэтай плыткі выношвалася ля пяці гадоў, амаль год матэрыял запісваўся. На пытаньне адносна стылістыкі праграмы, вакаліст каманды Рома f.s.t адказаў Tuzin.fm так: «Стылістыка — рэч эфэмерная і няўлоўная. Як сонечны прамень, як статус „укантакціке“, як мёд у гаршчку ў Віні Пуха. Але калі б мне прыставілі нож да глыткі і запатрабавалі сфармуляваць наш стыль адным словам, я б сказаў: пі*даты стыль». У дыск «Doŭhi doŭhi dzień» увайшло 11 кампазыцыяў. Са словаў Ромы яны зьвязаныя агульнай тэматыкай, а дакладней дзьвюма тэмамі: «Перапляценьне цялеснай любові і палітыкі, дзьве вечныя тэмы, два вечныя спадарожнікі чалавечай гісторыі. Толькі яны адвечныя: усё астатняе вакол хістка. І альбом таксама пра тое, як усё хістка і ад гэтага страшна сьмешна. Любімы занятак людзей, якіх я бачу кожны дзень страх і сьмех. Усе баяцца — і ўсе сьмяюцца, каб не паказаць, што яны баяцца. Так у нас прынята — усё высьмейваць. Асабліва сваё».

Адносна намераў прэзэнтаваць альбом ужывую, лідэр Zolki band, між іншым аўтар песьні сэзону 2013/2014 на Tuzin.fm, адказаў цытатай з хайку невядомага аўтара:

у вясновай траве

прымятае кола цябе

застаецца цямнець

Спампаваць альбом адным файлам можна тут, тут або тут.

Яшчэ: Zolki band: «Прывітаньне, іншаплянэтнікі!» (відэа)

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: