Квіткі на канцэрты стануць даражэй. З 1 красавіка ўзрасьце арэнда пляцовак
2170 / 0
05.03.2015

Квіткі на канцэрты стануць даражэй. З 1 красавіка ўзрасьце арэнда пляцовак

Паводле пастановы Савету Міністраў №145 ад 27 лютага 2015 году базавая арэндная велічыня мае павялічыцца на 16,7%.

Павелічэньне ад 1 красавіка базавай арэнднай велічыні паўплывае на рост ставак для тых памяшканьняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці. Прыватныя ўладальнікі вызначаюць стаўкі самастойна і ў эўра. Гэта значыць, што можа ўзрасьці арэнда ў тых канцэртных пляцовак, якія здымаюць свае плошчы ў дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны пачнуць плаціць болей і, адпаведна, будуць вымушаныя кампэнсоўваць свае страты за кошт арганізатараў канцэртаў. Вядома ж, гэта адаб’ецца і на коштах на квіткі для гледачоў.

Нельга дакладна сказаць, ці ўзрастуць кошты арэнды клюбаў для мерапрыемстваў на тыя ж 16,7 %, бо на дамовы субарэнды памер базавай не ўплывае і тэарэтычна усё залежыць ад апетытаў уласьнікаў пляцовак. Што ж тычыцца тых заляў, якія арэндуюцца ў прыватнікаў, то на гэтым рынку ў некаторых сыгмэнтах (у прыватнасьці, у рэстаранным бізнэсе) адбываецца зьніжэньне ставак у эўравым вымярэньні. Бо сьнежаньская дэвальвацыя рубля зрабіла арэндную плату для некаторых арганізацыяў практычна непад’ёмнай.

Аляксей Мінчонак, Tuzin.fm