Арганізатары фэсту «Мост»: «Правядзеньне фэстывалю ў такой сытуацыі наўрад ці магчыма»
2367 / 0
11.03.2015

Арганізатары фэсту «Мост»: «Правядзеньне фэстывалю ў такой сытуацыі наўрад ці магчыма»

Канцэртнае агенцтва «Атам Інтэртэймэнт» паведаміла, што адмаўляецца сёлета ад правядзеньня найбуйнешага ў Беларусі фэстывалю.

Ад фэсту не адмаўляюцца канчаткова. Размова пакуль ідзе толькі пра 2015 год. «На рашэньне не праводзіць сёлета фэст паўплывала як эканамічная сытуацыя ў краіне, так і тое, што ўсе рэсурсы арганізатараў накіраваныя на арганізацыю канцэрту Linkin Park, Rise Against ды іншых цікавых праектаў. Мы хочам захаваць фэстываль на высокім узроўні, што наўрад ці магчыма ў сытуацыі, якая склалася», — вядзецца ў заяве, зьмешчанай у афіцыйнай суполцы фэсту «Мост». Пры гэтым, арганізатары выказваюць спадзеў, што ў 2016 годзе фэст адбудзецца.

«Мост» праводзіўся двойчы ў 2013 і 2014 гадах на аэрадроме Баравая. На яго сцэну выходзілі беларускія і замежныя гурты, сярод якіх былі Akute, «Дай дарогу», S°unduk, Kasabian, Hurts, Guano Apes, Джон Ньюмэн ды іншыя.

Tuzin.fm

Выступ брытанскага гурта Kasabian на фэсьце «Мост». Здымкі — Яўген Шапчыц, Tuzin.fm

Тэгi: