2855 / 0
31.10.2013

Зьміцер Безкаравайны: «Новы альбом N.R.M. – нікуды ня варты»

Адзін з заснавальнікаў парталу Eхperty.by Зьміцер Безкаравайны выступіў з зьнішчальнай крытыкай новага альбому гурта N.R.M. «Д.П.Б.Ч».

«Новы альбом гурта – замкнёнае кола нявырашаных праблем. Можна было б заплюшчыць вочы на вакал Піта Паўлава, які выклікае непрыманьне, калі б не жахлівае агульнае гучаньне кружэлкі, што нагадвае падвальны дэма-запіс…Гэта проста нікуды ня варта», - зазначыў экспэрт у адной з рэцэнзій на альбом.

Варта зазначыць, што цяперашні лідэр гурта Піт Паўлаў не дазволіў сайту Eхperty.by выкласьці  «Д.П.Б.Ч» у аўдыё для азнаямленьня. Так што, каб скласьці сваё меркаваньне пра альбом, слухачы мусяць яго набываць на канцэртах гурта. Менская прэм’ера дыска адбудзецца ў клюбе «Юла» 15 лістапада.

Tuzin.fm