Irdorath неверагодна выканаў «Быў. Ёсьць. Буду» (аўдыё)
Кампазыцыя на словы Ўладзімера Караткевіча ўвайшла ў новы альбом фэнтазі-фольк каманды.
«Dreamcatcher» («Лавец сноў») — так завецца новы альбом каманды Irdorath, рэліз якога адбыўся 1 траўня. На ім сабраныя 10 твораў, над якімі музыкі працавалі з восені 2014 году. Цікава, што ў праграме гучаць творы адразу на чатырох мовах — беларускай, ангельскай, расейскай і нават македонскай, а таксама прысутнічае два інструмэнталы. Асабліва ганарацца музыкі кампазыцыяй «Быў. Ёсьць. Буду», напісанай на верш Уладзімера Караткевіча. Сапраўды, гэта самы моцны трэк праграмы.
Сваю музыку Irdorath называюць фэнтазі-фолькам, але пры гэтым яны імкнуцца пашырыць межы акрэсьленага стылю. Актыўна выкарыстоўваюць народныя, сярэднявечныя матывы ды элемэнты world music, пры гэтым экспэрымэнтуюць з сучаснымі музычным стылямі.
Альбом «Dreamcatcher» можна паслухаць і спампаваць у афіцыйнай суполцы каманды і на afisha.tut.by.
Яшчэ: Irdorath да трох ня лічыць (відэа)
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ