Клюб «Графіці» заклікаў мастакоў размаляваць завулак Калініна (конкурс!)
Паб-клюб «Графіці» абвесьціў конкурс на росьпіс сьценаў і агароджаў на завулку Калініна ў Менску.
«Мы любім стрыт-арт і мы хочам, каб наш завулак быў ня шэрым, а радасным. Каб сюды адмыслова прыяжджалі людзі, каб на яго зірнуць і пафоткацца», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm кіраўнік клюбу «Графіці» Мікалай Маторын. Графітыстам, мастакам і стрыт-артэрам прапануцца паўдзельнічаць у конкурсе на росьпіс сьценаў і агароджаў на завулку Калініна, дзе і месьціцца клюб. З аднаго боку там знаходзяцца гаражы, а з другога завод, і выглядае завулак сапраўды змрочна. Дазвол на гэтую творчую акцыю быў атрыманы ў аддзеле культуры Першамайскага раёну Менску. Чыноўнікі разам з творчай камандай клюбу будуць разглядаць і зацьвярджаць эскізы.
Акцыя бестэрміновая — сьценаў для графіці хапае. Свае заявы можна дасылаць на адрас клюбу праз усе спосабы камунікаваньня.
Tuzin.fm
Яшчэ б ініцыявалі перайменаваньне самога завулку, было б зусім цудоўна, напрыклад, у завулак Джона Ленана.
КАМЕНТАВАЦЬ