«Тузін.Немаўля» прыедзе ў Баранавічы
2044 / 0
20.07.2015

«Тузін.Немаўля» прыедзе ў Баранавічы

26 ліпеня адзін зь фільмаў праекту «Тузін.Немаўля» — «Кастусь Каліноўскі» — з жывой музыкай Сяргея Пукста будзе паказаны ў Баранавічах.

«Кастусь Каліноўскі» (1927) — адзін з трох фільмаў, якія ўвайшлі ў праект «Тузін.Немаўля». Сяргей Пукст напісаў да нямой стужкі Ўладзімера Гардзіна сваю музыку і выйшаў далёка за межы звыклага звычайнага музычнага суправаджэньня, дадаўшы ад сябе як эмоцыяў, так і акцэнтаў. «Каліноўскага» з жывой музыкай Пукста ўжо ацанілі ў Менску, Віцебску, Беластоку, Варшаве, Мастаўлянах — радзіме беларускага героя. У нядзелю, 26 ліпеня паказ адбудзецца на сядзібе Таварыства беларускай мовы, што ў вёсцы Русіны (вул. Сасновая, 5), непадалёк ад Баранавічаў. Імпрэза пачнецца апоўдні, у 12:00. Пра праект і фільм апавядзе галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін, пасьля чаго адбудзецца паказ стужкі з жывой музыкай Сяргея Пукста і дыскусія з нагоды пачутага і ўбачанага.

Уваход на імпрэзу вольны.

Tuzin.fm