Лідэр гурта «Ягорава гара» Ягор Палешук прадставіў сольны праект (прэм’ера)
3522 / 0
15.05.2015

Лідэр гурта «Ягорава гара» Ягор Палешук прадставіў сольны праект (прэм’ера)

Кампазыцыя пад назвай «Натхненьне» паклала пачатак новаму інструмэнтальнаму праекту заснавальніка фольк-гурта «Ягорава гара».

Гэты твор музыка напісаў за адзін вечар. «Назва кампазыцыі сапраўды адпавядае таму, што адбылося. Натхненьне наведала мяне зусім нечакана пры працы над песьняй, — распавядае Ягор. — Перабіраючы гукі сынтэзатара я раптам пачуў фрагмэнт, які, так мне здалося, быў бы ўдала агучаны піяніна. Я паспрабаваў… І панеслася! Да позьняга вечару! Жонка тэлефануе: дадому чаму ня едзеш? А я не магу спыніцца. Разумею, калі адкладу на заўтра, то страчу тую чароўную нітачку, што Музай завецца».

«Натхненьне» будзе мець працяг. Ягор пасьля запісу гэтай кампазыцыі задумаўся над тым, каб зрабіць альбом інструмэнтальнай музыкі. Спробы да гэтага ўжо былі — прыхільнікі гурта вылучаюць асабліва «Эпілёг» да трэку «Ой, у лесе на дубочку». Лідэр «Ягоравай гары» пачаў ужо працу над новымі трэкамі.

Яшчэ: «Ягорава Гара». Прачнуцца, каб пабудзіць астатніх (аўдыёпрэм’ера!)

Tuzin.fm