Стас Пачобут запісаў жорсткі акустычны альбом «ТуняяДЗец» (аўдыё)
6287 / 1
02.06.2015

Стас Пачобут запісаў жорсткі акустычны альбом «ТуняяДЗец» (аўдыё)

Лідэр культавай панк-фармацыі Deviation запісаў пяць новых песень для альбому «ТуняяДЗец».

Гэта першыя выдадзеныя запісы Пачобута ад часу выхаду альбому Deviation «Чарговый дзень пад акупацыяй» (2009) і сольнай «Акустыкі» (2011) . З таго часу дзейнасьць культавага панк-гурта перапынілася — музыка пераехаў з Горадні ў Піцер і дае рэдкія канцэрты ў акустыцы. Частка новых песень увайшла ў міні-альбом «ТуняяДЗец». «Прысьпеў час запісаць тыя песьні, якіх дагэтуль не было ў запісе. Падштурхнулі да гэтага і сябры-слухачы, якія пасьля канцэртаў пыталіся: ну дзе паслухаць новае?» — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Стас Пачобут (на гэтым альбоме ён піша сваё прозьвішча як «Почобут»).

Аўтарства ўсіх песень, акром адной, належыць Стасу. Тэкст да песьні «Анархія» Пачобут пачуў на фэсьце «Раздавім фашысцкую гадзіну» ад невядомага дэкляматара, які выйшаў на сцэну між выступамі гуртоў і прачытаў гэты верш. Лідэр Deviation тэкст зафіксаваў, а пасьля пераклаў з расейскай на беларускую і польскую мовы. На альбоме «Анархія» гучыць на трох мовах.

У далейшым Стас Пачобут мяркуе прадставіць кліп на адну зь песень міні-альбому (гэта будзе або «ТуняяДЗец», або «Спружына»). Маштабнай жывой прэзэнтацыі альбому не плянуецца, але музыка зьбіраецца даць некалькі кватэрнікаў, у тым ліку ў роднай Горадні.

Tuzin.fm  

КАМЕНТАРЫ: